Дзяржаўнае прадпрыемства "Барысаўвадаканал"

Навіны

11.10.2021
12 кастрычніка 2021 года з 9.00 да заканчэння работ будзе праводзіцца прамыванне магістральнага вадаправода па вул.Демина

Аб прадпрыемстве

 

Камунальнае вытворчае

ўнітарнае прадпрыемства

"Барысаўвадаканал"

   
Барысаўскі "Вадаканалтрэст" заснаваны рашэннем выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных 19 ліпеня 1960 года ў сувязі з уводам у дзеянне гарадскога камунальнага

водаправода і пачаткам будаўніцтва  гаспадарча-бытавой каналізацыі для водазабеспячэння і водаспажывання. У лютым 1966 года ўведзена ў эксплуатацыю помпавая станцыя II-га пад'ёму водазабору "Лядзішча".
   1 красавіка 1972 года Барысаўскі "Вадаканалтрэст" перайменаваны ў Барысаўскае вытворчае ўпраўленне водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі.
  З 1972 па 1975 год пабудаваны цэх ачышчальных збудаванняў.
У 1981 годзе здадзены ў эксплуатацыю водазабор "Неманіца", станцыя II-га пад'ёму водазабору з рэзервуарамі
на 12 тысяч м3.
  З 2007 года прадпрыемства перайменавалі ў Камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства (скарочаная назва ў дзяржаўнае прадпрыемства) "Барысаўвадаканал".
  Прадпрыемства з'яўляецца самастойным гаспадарчым суб'ектам з правам юрыдычнай асобы, ажыццяўляе сваю дзейнасць па водазабеспячэнні і водаспажыванні у адпаведнасці са Статутам прадпрыемства.

Больш падрабязна прачытаць аб прадпрыемстве можна тут

 

Каталог TUT.BY
Водоснабжение и водопотребление Насосные станции КПУП Борисовводоканал г. Борисов