У Мінскай вобласці ўведзены ў эксплуатацыю інфармацыйны канал (бот) у месенджары Telegram, для аўтаматызаванага інфармавання грамадзян аб работах і аварыях у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Створаны Telegram- бот дазваляе:
Любому грамадзяніну ўвесці канкрэтны адрас у населеным пункце і атрымліваць на свой мабільны тэлефон інфармацыйныя паведамленні аб усіх планавых і пазапланавых работах, у тым ліку аварыях, звязаных з пагаршэннем якасці аказання жыллёва-камунальных паслуг (па ўсёй вуліцы альбо канкрэтным адрасе), планавых і фактычных тэрмінах завяршэння работ;
У аўтаматычным рэжыме (без неабходнасці звароту ў Кантакт-цэнтр па кароткім нумары 115) даведацца планавыя тэрміны адключэння (уключэння) гарачага водазабеспячэння ў летні перыяд па любым адрасе Мінскай вобласці.
Крыніцай інфармацыі для працы Telegram- бота з'яўляецца адзіная база даных рэспубліканскага інтэрнэт-партала "Мая Рэспублiка 115.бел"0.
У цяперашні час названы Telegram- бот даступны па лагіне @del115robot у месенджары Telegram і ўтрымлівае неабходную інфармацыю па аказанні жыллёва-камунальных паслуг.