Сачыце за найноўшай інфармацыяй аб успышцы COVID-19, якую можна знайсці на вэб-сайце СААЗ, а таксама атрымаць ад органаў грамадскай аховы здароўя вашай краіны і населенага пункта.
У выпадку, калі ў вашай мясцовасці зарэгістравана распаўсюджванне COVID-19, выконвайце простыя меры засцярогі: трымайцеся на бяспечнай дыстанцыі ад навакольных, насіце маску, добра праветрывайце памяшканні, пазбягайце месцаў збору людзей, мыйце рукі і прыкрывайце нос і рот згібам локця або сурвэткай пры кашлі або чханні. Сачыце за рэкамендацыямі для вашага населенага пункта і месца працы. Рабіце ўсё магчымае!
Асноўныя правілы нашэння масак прадстаўлены ніжэй:
• Надзеньце маску так, каб яна закрывала нос, рот і падбародак.
Ніжэй прадстаўлена інфармацыя аб тым, які від маскі падыдзе ў розных сітуацыях, у залежнасці ад рызыкі заражэння вірусам у раёне вашага пражывання, месца знаходжання або роду вашых заняткаў.
• Медыцынскія маскі з'яўляюцца неабходным сродкам індывідуальнай абароны для медыцынскіх работнікаў, якія ажыццяўляюць догляд за пацыентамі з падазрэннем на COVID-19 альбо з верагодным або пацверджаным дыягназам. Пры выкананні працэдур, якія суправаджаюцца ўтварэннем аэразоляў, неабходна выкарыстоўваць старанна падабраныя па памеры рэспіратары (такія як FFP2, FFP3, N95, N99).
• Навуковая даведка аб тым, як адбываецца заражэнне COVID 19 і якім чынам рэагуе арганізм чалавека, прадстаўлена ў гэтым інтэрв'ю.
• Пазбягайце "трох К": крытых памяшканняў, у якіх людзі трымаюцца кучна або кантактуюць.
o Пры працяглым знаходжанні вялікай колькасці людзей у непасрэднай блізкасці адзін ад аднаго ў дрэнна вентыляваных памяшканнях узрастае рызыка заражэння COVID-19. Відавочна, у падобных умовах вірус больш эфектыўна распаўсюджваецца праз кропельныя часціцы або аэразолі, у сувязі з чым узрастае важнасць прыняцця прафілактычных мер.
• Праводзьце сустрэчы на вуліцы. Сустрэча з людзьмі на вуліцы значна бяспечней, чым у памяшканні, асабліва ў выпадку, калі плошча памяшкання невялікая, а натуральная вентыляцыя нездавальняючая.
o Падрабязныя рэкамендацыі ў дачыненні да правядзення мерапрыемстваў, такіх як святкаванне дня нараджэння, гульня дзяцей у футбол або сямейныя сустрэчы, прадстаўлены ў раздзеле "Пытанні і адказы: мерапрыемствы з невялікай колькасцю ўдзельнікаў".
• Пазбягайце людных месцаў і закрытых памяшканняў , а калі гэта немагчыма, выконвайце прафілактычныя меры:
o Адчыніце вокны. Пры знаходжанні ўнутры памяшкання неабходна ўзмацніць натуральную вентыляцыю.
https://www.who.int/ru/emergencies/diseases/novel-coronavirus-2019/advice-for-public